Вторник, 03 Июнь 2014 15:12

VI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

16.06.2014-19.06.2014

 Па традыцыі Парафіяда, якая ўключае элементы “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”, будзе праходзіць на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёна ЦСК “Нёман”.

  Сёлетняя Парафіяда будзе праходзіць пад дэвізам “Радасць Евангелля”.

  Узрост удзельнікаў: катэгорыя “A” – 11–13 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “B” – 14–16 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “C” – 17–19 гадоў (хлопцы і дзяўчаты).

  Элемент “Святыня” ўключае штодзённую Эўхарыстыю, біблійныя сустрэчы, адарацыю, малітву. Элемент “Тэатр” – біблійны конкурс, конкурс па гісторыі і жыцці Касцёла, пластычны конкурс, конкурсы “Музыка – маё жыццё”, “Sacro Song” і конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 і 100 м, бег па перасечанай мясцовасці, скокі ў даўжыню, настольны тэніс, бадмінтон, футбол і г. д.

Праграма Парафіяды  

16.06.2014 (Святыня)
14.00-18.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы);
18.30 – падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакраманту паяднання);
19.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч);
20.30 – зварот;
20.45 – засяленне.


17.06.2014 (Святыня–Стадыён)
7.00-7.30 – сняданак;
7.45 – ранішнія малітвы;
8.00 – св. Імша;
9.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён;
9.40 – урачысты пачатак спартыўных конкурсаў;
10.00-13.00 – футбол (хлопцы кат. А, В, С), скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А, В, С), шашкі (кваліфікацыя) (хлопцы і дзяўчаты кат. А, В, С);
10.00-11.30 – бадмінтон (дзяўчаты кат. В), настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С);
11.30-13.00 – бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С), настольны тэніс (дзяўчаты кат. В);
12.30-13.15 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С);
13.15-14.00 – кіданне мяча (хлопцы кат. А, В, С);
14.00-15.00 – абед;
15.00-18.00 – валейбол (дзяўчаты кат. А, В, С);
15.00-16.30 – шашкі (хлопцы кат. В);
15.00-16.30 – бадмінтон (хлопцы кат. А, С);
15.00-16.30 – настольны тэніс (хлопцы кат. В);
15.00-16.30 – шашкі (дзяўчаты кат. А, С);
16.30-18.00 – шашкі (хлопцы кат. А, С);
16.30-18.00 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С);
16.30-18.00 – бадмінтон (хлопцы кат. В);
16.30-18.00 – шашкі (дзяўчаты кат. В);
16.00-16.30 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В);
16.30-17.15 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С);
17.15-17.30 – бег 800 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А);
17.30-17.45 – бег 1000 метраў (хлопцы кат. В, дзяўчаты кат. В);
17.45-18.00 – бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С);
18.00 – бег 1500 метраў (хлопцы кат. С);
18.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых спартыўных конкурсаў;
19.30 – вячэра;
20.00 – выезд са стадыёна;
20.40 – зварот;
21.30 – выезд у пар. Гродна-Паўднёвы.

18.06.2014 (Святыня–Тэатр)
7.00-7.30 – сняданак;
7.45 – ранішнія малітвы;
8.00 – выезд аўтамабілямі ў пар. Гродна-Дзевятоўка;
9.00 – св. Імша;
10.00 – конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла;
11.00 – конкурс “Музыка маім жыццём”;
13.00-14.00 – абед;
13.45 – конкурс малюнка;
14.45 – біблійны конкурс;
15.30 – конкурс “Sacro Song”;
17.30 – конкурс малых тэатральных форм;
19.00-20.00 – вячэра;
20.00 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў;
21.15 – канцэрт (дзіцяча-моладзевы гурт “Liberamente” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне). Пасля канцэрта вячэрняя малітва ў касцёле;
22.00 – выезд на начлег.

19.06.2014 (Святыня)
7.00-7.30 – сняданак;
7.45 – ранішнія малітвы;
8.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч);
9.15 – уручэнне ўзнагарод;
10.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды.

ВСЕ ПАЛОМНИЧЕСТВА

14.09.2015
Израиль
21.09.2015
Израиль
04.10.2015
Рим/Ватикан
 
 

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


 

    СЛУЧАЙНОЕ ФОТО ПО МАРШРУТАМ PALOMNIKI.BY

Израиль 87
Израиль 55
Израиль 155
Израиль 115
Рим/Ватикан 9
Вильнюс 2014 9
Израиль 88
Израиль 180

 

 

© 2014 palomniki.by Римско-католический приход ПДМ Остробрамской, Матери Милосердия в Гродно.
Все права защищены.

 

Яндекс.Метрика

 

Прокат авто в Гродно